Стылягi

Суседка прыцемкам прыбегла:
«Хутчэй жа ты, хутчэй, Гануля!»
- Пастой, ну што там за халера
Твой позiрк раптам прыцягнула?
- О страх, ты толькi падзiвiся!
Зусiм, зусiм згубiлi сорам.
- Не разумею, ты -  актрыса,
Што здарылася?  Воўк мацёры?
- Пабач, яны ж зусiм раздзеты,
Штаны свае ўжо пагубляли?
-  Прыдумаеш, то колер бэжы,
А што ў аблiпку – то ж стылягi.
- О, Свят, паганы выгляд маюць,
Скажы, а як iх надзяваюць?
- Тут трэба запытаць Мiхалю,
Пачну бяседу з ураджаю,
А потым плаўна i на сына
Перавяду сваю гаворку.
Ды распытаю  ўсё чын чынам -
Яна раскажа  ўсё да толку…
Рашу пытанне заўтра зранку
Бо сёння позна, непрыстойна,
Магчыма пазаву на чарку,
Ды падзiўлюся станам стройным.
На ранiцы iзноў суседка:
«Гануля, хутка бяры грошы!
Дзялюся я з табой сакрэтам:
Вайна iдзе да нас, о! Божа!»
- Ну што ты брэшаш, глупства гэта,
Адкуль бярэш такiя плёткi?
Хутчэй паверу ў канец Света.
- Я знаю – розум мой кароткi.
Але сягоння лепш паслухай,
У краме мыла ўсё скупiлi –
Ну што, частуеш медавухай?
- Напэўна ад сцiляг навiны?
I паняслося з хаты ў хату,
Работу кiнулi i ў крамы:
Хто на пасёлак, дай Бог рады!
А хто ў Валожын лесам прама…
Скупiлi мыла у акрузе:
Змялi з прылаўкаў соль, i сахар,
Хвалююцца хто быў не ў курсе,
Вайну чакаюць з жахам.
А у Мiхалi ў хаце гора:
Адзець штаны хлапцу не могуць,
А зняць як цяжка было ўчора –
Суседа звалi на падмогу.
На тарку мыла перацёрлi
I засыпалi за штанiну.
Цягнулi – на руках мазолi,
Матуля збiла бакавiну.
Так кожны вечар, як з гулянкi,
Штанiны цягнуць што ёсць моцы,
А заўтра ўсёй сям`ёю зранку
Нацягваюць хлапцу калошы.
Патрэбна ногi ўсе намылiць
I толькi потым дружна цягнуць,
А ён пiшчыць, што штосьцi шчымiць,
Ад крыкаў бударажыць хату.
Пайшлi гаворкi памiж бабаў:
Як толькi ранiца цi вечар
Як бы ў Мiхалi, ды не слаба,
Грукочуць, стогнуць, хтосцi енчыць.
Што за сакрэт -  усiх цiкавiць,
Спачатку з мылам недамоўка,
Што тояць нам усiм на зайздрасць -
Для дубiнцоў галаваломка.
Чакалi з танцаў кавалера,
Як дзецi, ў хованкi – за стогам.
Сумеўся хтосцi, ой, халера!
Пачуў што ў хаце хтосцi стогне.
Натоўп у вокны зазiрае,
Угледжанае насмяшыла!
Там мацi, вёрткая такая,
У порткi засыпае мыла.
I цягне ўся сям`я, як рэпку,
Штаны, а ён пiшчыць, як мышы,
О колькi над сабою здзеку!
Яшчэ й бацькам падорыць грыжу.
Тут хтось не вытрымаў i крыкнуў:
Навошта мучыцца, разрэжце,
Вось вам нажнiцы – гэта мiгам,
З вайной пакончыця, нарэшце.
Ты маеш рацыю – без мыла
Адзець у раннi немагчыма
Я ўсю работу запусцiла –
Ва ўсiм штаны яго прычына…
Стыляга намарыўся, бачна,
Згадзiўся з радыкальным крокам,
Ды потым павячэраў смачна,
Заснуў блажэнным сном глыбокiм.
А дубiнцам запас ваенны
Напамiнаў пра час стылягi.
Соль з сахарам стаялi ў сенях,
А ветрык веяў пахам брагi.


Рецензии
Оригінально, цікаво. Ціла поема на тему мижичасу... :)

Артур Грей Эсквайр   25.11.2021 12:49     Заявить о нарушении
Успомнiла з дзяцiнства, як вярнулiся мясцовыя кавалеры з Латвii, здаецца, у дудачках i усе судачылi як iх раздзяваюць i адзяваюць, тканiна ж была без стрэйча, а потым i першыя джынсы таксама нацягвалi, часта мокрымi. Нам дзецям было цiкава бачыць, у вёсцы усе хадзiлi у шырокiх портках.

Мария Мучинская   25.11.2021 13:04   Заявить о нарушении