У водсветах цьмяных

У водсветах свечак -
Доўгія цені.
Шэпт ледзьве чутны,
Гадзіны - імгненні.
Словы малітваў,
Ладану пах,
Кволай надзеi адбітак
У вачах.
Ветру павеў у палон
Возьме свечкі,
Воска застынуць
Тонкія рэчкі.
Цемра напоўніць сабою 
Пакой
І мякка пакліча пайсці 
За сабой.


Рецензии