Беларусь

Беларусь – зямля такая –
Пушча, лес ды курганы,
А за полем, а за гаем –
Сьпяць сівыя валуны.
 
Купаламі залатая
Пад вясёлкавай дугой,
Беларусь – зямля сьвятая,
І ня трэба нам другой!
 
Сьвеціць сонца, сьвеціць ясна
Над дарогай палявой,
Тут мінулае з сучасным
Ніткай зьвязаны адной.
 
Каб клубок разблытаць гэты,
Больш даведацца пра край –
Ты зьвяртайся да асьветы,
Кніжак мудрых больш чытай!
 
Шлях да ісьціны пакутны,
Ды ў навуках толк пазнаў
Наш славуты Сымон Будны,
Чалавек вялікіх спраў.
 
Пасяліўшыся у Лоску
Пяць вякоў таму назад,
Ён праславіў гэту вёску
Тым, што кніг тут выдаў шмат.
 
Ўсёй Эўропе – і яскрава! –
Беларус паднёс урок,
Каб асьветніцкая справа
Адкрывала людзям зрок...
 
Каб гучала маці мова,
Паважаць яе маглі...
Мова – ўсіх асноў аснова,
Лепшы скарб наш на зямлі!
 
Беларусь – зямля такая –
Незалежны вольны край…
А легэндаў тут хапае:
Слухай – думай – вывучай.


Рецензии
Я помню что бабушка всегда проговаривала слова
с мягким знаком.Теперь понял.

Сергей Хлопотов 2   26.12.2021 16:55     Заявить о нарушении