Масточак

Крына Змiцераўна яшчэ спала яе цела ляжала пластом. І яна цяжка дыхала. Абеля дакранулася да валосся, як бы  то супакоілася. Вочы маці раптам здаваліся адчынюцца, але тая не варушылася, толькі дыхала. Паглядзела дываны, крэслы, вазы, зноўку на маці; куды ў сталасці знікае гэта жаночая  вытанчанасць спытала сабе Абеля, бо ёй не хацелася сталець, і хоць яна не так ўжо пакутвала ад гэтага, але з'явілася гэтае пытанне . Райніс быў спакайнешый за бацьку і не так ўжо яна пакутвала ад яго, не такі бурхлівы, хоць і хуткі,  была ў ім маладосць
і вытанчанасць і нешта яшчэ прыгожае, што не давала дайсці душы да быту.
    Яна не хацела абудзіць маці і дачкi, якая спала са сваёй лялькай і выйшла падыхаць паветрам. Раптам як бы нешта змяшалася ў ёй, пасярод гэтых умоў, дзе ўжо не было, такога жыцця як раней. Як быццам яе падхапіла павольнае паветра, як быццам супраць жадання яна пайшла на жывапісны масточак, куды да яе раней прыходзіў Райніс. Ён яшчэ застаўся, хоць крыху заваліўся ў зарослай траве, ішла ўжо не рака, ручаіна, але
Старыя парэнчы с цыменту, яшчэ стаялі ,яна абапёрлася на яго і доўга глядзела на восеньскі лясочак, ён стаяў моўчкі як бы спыніўся час. Было гэта даўно можа гадоў пятнадцать прайшло,а ад дзяцінства яшчэ болей але здавалася вось вось да яе прыйдзе Райніс малады, лепятун з чырвонымі шчокамі.

      
      


Рецензии