Падарунак

На зямлі, дзе б’ецца ў бераг Іслач,
Дзе бялее ў полі збажына –
Ведаў шмат сцяжынак я сунічных,
Ведаў шмат людзей я сімпатычных,
Ведаў – дзе ёсць праўда, дзе мана...

Аніколі не спяшаўся ў судздзі,
Помніў, што жыццё заўжды мудрэй.
Кожны твор мой – падарунак людзям,
Хто душой імкнецца быць дабрэй.

Дзіваку – ніколі не забыцца,
Як ля вокан пахне бэз вясной,
Як натхнёна ціўкае сініца
Ля крыніцы ў засені лясной.

Як вусаты колас – ды далонь шчакоча,
Калі прывітацца з ім рашыў,
Як ласкава ў бераг хвалямі пляскоча
Іслач, дзе я ногі арашыў…


Рецензии