Нюсiна спаднiца
«Раскажу пра наш кур`ёз» -
Пры сустрэчы на базары,
Завалiўшыся на воз.
--Смех быў з Нюсi, ой, дарэчы,
Затраслася Дубiна.
Мой сусед зламаў парэнчы,
Павалiўся - без вiна.
Звадкi з жонкай меў ён многа -
На прыступкi не ўзыйсцi,
А парэнчы - дапамога,
Абаронца для касцi.
- Бог з суседам, як там Нюся?
Не тамi, кажы хутчэй!
- Ой, суседушка, рыхтуйся –
Слёзка брызнецца з вачэй.
- Не маўчы, якое гора,
Што чакае мяне плач?
- Раскажу, вось будзе ўмора!
Плач ад смеху, так адзнач.
Хлеб у вёску па аўторках
Нам прывозiць хлебзавод,
Як машына на пагорак –
Павалiў увесь народ.
I стаiць пад крамай гужам,
Як бы ўсе тут у чарзе,
Кожны хоча стаць за дужым,
Якi першым прашмыгне.
А за iм i сам так лёгка
У прылаўка ўжо стаiш.
Нос казыча хлеба корка -
Прытаiўся, быццам мыш.
Вось i Нюся, мы ўсе знаем,
На пралом заўжды iдзе –
Дзе рукамi, дзе лакцямi
Разграбе, як на вадзе.
Так было i на тым тыднi:
Штурханiна, валтузня.
Хтось крычаў: «Якiя злыднi,
Закруцiлася нага!»
Было звадкi, шуму многа –
Кожны марыў першым быць.
Хто каго тут пераможа,
Хто каго перакрычыць?!
Да прылаўка Нюся штурмам -
Зачапiлася за штось.
Павалiла сабой урну,
Разабрала яе злосць.
Хоча Нюся падхапiцца
Ды трымаюць яе ноги,
Фу ты! Нейчую спаднiцу
Падняла яна з падлогi.
Нюся ў голас закрычала:
«Хто спаднiцу з вас згубiў?»
Шпiлька вострая, як джала,
Укалола пальцаў згiб.
А яна спаднiцу круцiць
У сябе над галавой
Як рыбак над рэчкай вуды,
I жужжыць, як пчолаў рой.
Бы салдатка з-па замежжа,
Сцяг узняўшы над сабой,
Заклiкала ўсiх паспешна
На рашучы, спраўны бой.
Бабы лапаюць спаднiцы,
Ды на мейсцы ўсе яны:
«У каго ж магла згубiцца?» -
Рэжуць гукi, як званы.
Тут усе аталапелi,
Памутнiўся нават зрок.
Стаiць Нюся, як з пасцелi,
У кашулi – люд замоўк.
I так гучна прапануе –
На спаднiцу паглядзець.
Хохат дружны: «Цьфу ты,
Не рычы, як той мядзведзь!»
Павалiлiся ад смеху
Па прыступках аж на двор.
Тут для ўсiх была пацеха –
Ну якi там абгавор?
Нюся гучна як падскочыць:
«Бог паслаў мне добры знак!
Я ж карункi да паўночы
Ледзь паспела давязаць.
Як прыгожа, людзi, гляньце,
Паказаць бы не змагла.
Бог вось даў вялiкi шанец -
Падзiвiцца з рамяства…
Сэрца рэзнула тайфунам -
Яна ўчора, як цыган,
Папрасiлася карунак,
I пры мне – такi падман
I ты ведаеш, Галiна,
Чуць святло – яна ў дзвярах,
Кажа цiхенька: «Янiна,
Я ўзяла табе заказ.
Людзi валам павалiлi,
Згоду маю на адзiн.
Дась Гасподзь табе хай сiлы,
Ты два метрыкi спляцi.
Не дарэмна, а за грошы,
Будзе трыдцаць аж рублёў.
Ты сукенку, ды ў гарошак,
Купiш к святу – ды з шаўкоў!».
- Я згадзiлася i, праўда,
Грошы трэба, як заўжды,
Запыталася назаўтра
У суседкi ля вярбы:
«Запрасiла колькi Нюся
За карункi, што спляце?»
- Пяцьдзесят, i то па дружбе,
Бо яна вялiкi спец.
- Пачало мяне тут трэсцi,
Я прыбегла да «спеца»:
«Слухай, вывела, нарэшце,
Як жа ты вось так магла?»
А яна мне ў вочы кажа:
«Ты падумай вось сама,
Я пасрэднiк i няйначай,
Не працую задарма».
Што тут скажаш – вельмi кемна!
Гэта ж наша Дубiна.
Каб падману было меней,
Я бы крыкнула: «Ура!».
Свидетельство о публикации №121112108568