Дубiнское вяселле
Увесь люд чакае зранку,
Ставяць лаўкi на прагоне,
Пераймаць будуць гулянку.
Маладуха аж з Лужанаў,
Каля лесу хата блiзка –
Знаць гарэлкi многа канаў*,
Недакажуць нават вiскi.
Хто, як можа, зарабляе –
Хлапчукi майструюць браму,
Хтосцi цягне ельнiк з гаю,
Сцеляць сцежкi дыванамi.
Гуд у вёсцы, як у вуллi -
Вараць, параць пачастункi,
Грымяць вёдры i каструлi,
Пахнуць стравы, пахнуць булкi.
Хто гатуе, хто iграе,
Вучаць песнi, прыгаворкi.
Тут сусед усiм мiгае:
«Насмяшу вас адвячоркам».
I пайшлi шушукаць бабы:
«На вяселлi будзе дзiва,
Мае гумар, ды не слабы,
Ён заўжды такi смяшлiвы».
Нават хто i не збiраўся
На вяселлi тачыць лясы
Хутка, хутка апранаўся -
Даў iнтрыгу ўсiм, зараза!
Засiгналiлi машыны -
Крыкi, кветкi i цукеркi!
Госцi, дзецi закружылi,
Весяляцца нашы дзеўкi.
Маладых на кут праводзяць,
За сталы сядаюць спраўна.
Разадзетыя па модзе.
Сталы ломяцца ад страваў.
Пад акном стаяць суседзi,
Каму месца не хапiла,
Вельмi хочаць ўсё дагледзець,
Зацiкавiла ўсiх дзiва.
За сталом пяюць, хмялеюць,
Час прыйшоў на падарункi,
Тут сусед, накрыўшы пледам,
Свой сюрпрыз нясе з завулка.
Зашушукалiся госцi,
Кожны шэпчацца, гадае:
«Што ж нясе ён тут за роскаш,
Хоць бы глянуць вока краем».
Пакуль пледам прыкрываўся,
Падарунак сядзеў цiха,
Як убачыў столькi ястваў,
Пачалося злое лiха.
Гусь ускочыў на стол шпарка,
Стаў змятаць усё з талерак,
На сталах свае «падаркi»
Пакiдаў замест цукерак.
Па закусках, як маланка,
Праляцеў «сюрпрыз» на крылах,
Навясцiў гасцей прыбраных…
Ой! Сукенкам iх – хапiла.
Госцi ў крык, а хто й заплакаў,
Са слязамi кулем з хаты.
За суседам бацька з палкай –
Не дагнаў – о, дай, Бог, рады!
Хата ў момант апусцела,
Са сталоў сабралi стравы,
Перанеслася вяселле
У хлявы – суседу брава!
Свiнкi дружна заспявалi,
Замычалi i каровы,
Бо паелi - да адвалу,
Крыху з хмелем – на здароўе.
Дома пуста i сумотна,
Маладыя зусiм знiклi.
«Адчыняйце нам вароты!» -
Даляцелi з двара крыкi.
Хто кiлбасы нёс, хто скварку,
Паляндвiцу, сыр дамашнi,
I сусед прыйшоў на чарку:
«Во, капуста – ўчора квасiў».
Завязалася бяседа,
Дзiва гучна ўспамiналi,
Гусь, сусед, твой – непаседа,
Заслугоўвае мядалi.
Люд забыўся пра вяселле,
За гуся ўсе выпiвалi,
Зняўшы моднае адзенне,
Паркалёвае ўсхвалялi.
Ранiцою – усе спалi:
Госцi, жыўнасць i суседзi.
Дубiнцы заўжды здзiўлялi,
Не лянуйся, каб паведаць!
Кан – гэта мясцовая назва бiтона.
Свидетельство о публикации №121112008037