Штурм
Намёты, смецце на памежжы,
Як з акіяна друз стары
Выносяць хвалі на ўзбярэжжы.
Сям-там шчэ вогнішча курыць,
Прыбітае згасання пылам,
Але ўжо больш не паўтарыць
Той хвалі жудасці, што біла.
Уцекачоў з чужой зямлі,
З краінаў Блізкага Ўсходу,
На штурм мяжы ЕЗ вялі
Сілавікі і люд без роду.
Ім "прасідэнт" паабяцаў
Тут на Берлін адкрыць дарогу,
Але з "турыстаў" грошы ўзяў
І з тым забыў пра дапамогу.
Мужчыны, дзеці і жанкі
Ў намётах тыдзень кампавалі,
Ды, зразумеўшы зман, такі
Агрэсіі заціхлі хвалі.
Дадому адляцеў, хто змог,
У бальшыні прапалі сродкі.
Намёты кінулі, агні,
Шлях у Нямеччыну кароткі.
Урок падаў ім "дабрадзей",
Што не забудуць аж да скону:
Не варта верыць у людзей,
Што скралі скіпетр і карону!
Мігранты кінулі ў кастры
Веру ў дыктатара законы.
Бандыт - ёсць сябра да пары,
Пасля ж ты сам без абароны!
Свидетельство о публикации №121112002279