Растрапала вярба
Безлiстотныя, шэрай зацягнуты дымкаю
Завiвае рака iх iмклiва вяночкам,
Клiча ў далеч з сабой, песцiць з ласкай абдымкамi.
Вярбы слёзы асеннiя льюцца патокам,
Па сваёй прыгажосцi, што з ветрам разнеслася,
Па лiсцю, як блiшчастых заколках, па косах,
Вечарах, цiхiх летнiх, што поўнiлi песнямi,
Валасы пагублялi шаўковасць i пышнасць
Вецер космы шматае балюча бязжаласна,
Хтосцi вербачку ўрок, быццам сам чарнакнiжнiк,
Прыгажосць у асеннiх туманах схавалася…
Вярба ў смутку чакае часiнаў святлейшых,
У малiтвах i просьбах даць трошкi ёй сонейка.
Толькi край чэрнiць восень у злобе паспешна,
Жуткiм ветрам аплаквае, быццам нябожчыка…
Але нельга змянiць, што з нябёс нарачона,
Прыйдзе час i вярба сокам дзiўным напоўнiцца.
Заiскрыцца лiстота ў праменях чырвоных,
Ажыве гучным спевам птушыным аколiца.
Свидетельство о публикации №121111908681