Пётр Бровка. Песня
Вы ўсё са мной, як нават сплю.
Вы мне скажыце, вы скажыце,
Чаму я гэтак вас люблю?
Бярозу тую — мнагаплачку,
Што ля бацькоўскага двара,
І тую рэчачку вужачку,
Якой далёка да Дняпра…
І тую ўтульную хацінку,
Дзе мы пілі “кляновы” сок,
І тую вузкую сцяжынку,
Што быццам жоўты паясок…
Я не магу пра вас забыцца,
Вы ўсё са мной, як нават сплю.
Вы мне скажыце, вы скажыце,
Чаму я гэтак вас люблю?
Свидетельство о публикации №121111904431