Прамалiнейнасць
Не кожны можа ацэніць.
Яна двудушнасць праганяе,
Не дбае: можна прагнявіць.
Прадвызначэнне — слушна рыса,
Дашуквацца істотных мэт.
Не мудраваць з пякельным спісам,
У цемры з'явіцца прасвет.
Прамалінейнасць — моц і сіла.
У ёй адзначу пазітыў.
Яна паклёпніку не міла,
Яму — нажом яе матыў.
Пакарыстацца — гэта можна,
Калі не тычыцца цябе.
Пакрыўдзіць некага абложна,
Каб крыху абяліць сябе.
Абыгрываць ды ўладарыць,
Дзяліць людзей, не прагарэць.
Справакаваць, нагнаць жах хмары,
На гэтым добра рукі грэць.
Свидетельство о публикации №121111802933