Эх, Мiкола ты, Мiкола...
Светлай памяці паэта Міколы Шабовіча
Эх, Мікола ты, Мікола,
Хто і што цябе наўкола?
Сябра, мо, Пятровіч Дзіма,
Нарачанская радзіма?
Мама, можа, там таксама,
Ці якая з вершаў дама?
Не званіў даўно Міколу,
Нібы ўсё чакаў дазволу…
Смерць жа, мілы мой Мікола,
К нам прыходзіць без дазволу
І бярэ душу на неба.
І рэдактар ёй не трэба!
Ды патрэбны й ёй паэты…
Эх, Мікола, дзе ты, дзе ты?
Застануцца толькі вершы.
Не апошні ты й не першы…
Ўсё з табой, Мікола, ясна:
Ты пакінуў нас заўчасна.
Застанецца толькі памяць
Аб табе ў такую замець...
17. 11. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121111708327
Не званіў даўно Міколу,
Нібы ўсё чакаў дазволу…
Смерць жа, мілы мой Мікола,
К нам прыходзіць без дазволу
І бярэ душу на неба.
І рэдактар ёй не трэба!
Ды патрэбны й ёй паэты…
Эх, Мікола, дзе ты, дзе ты?
HTTPS://STIHI.RU/2021/08/29/1137
http://www.stihi.ru/2017/05/31/68
Здароўя светлага жыцця!
Николай Сергеевич 01 21.11.2021 11:19 Заявить о нарушении
Юрий Боровицкий 21.11.2021 11:41 Заявить о нарушении