Дранцвеюць рукi...
Пастукваю абцасам гулка.
Не буду думать аб пагрозе —
Прастудай скончыцца прагулка.
А як жа тыя партызаны,
Што начавалі ў дождж ды ў холад?
У месцах, што прыстасаваны?
Душыў яшчэ іх, бедных, голад...
А як жа зараз эмігранты?
Жанчыны ды малыя дзеці?
Дзе ж еўрапейскія ім гранты?
Што ж гэта робіцца на свеце?
Вадой халоднай паліваюць
Каталікі — «святыя людзі»?!
Пра Бога, мусіць, забываюць?
З надзеяю: граха не будзе?!
Свидетельство о публикации №121111705811