Дубiну не правядзеш

Я карову падаiла,
Прыкарнула вечарком.
Тут суседачка па шыбе
Барабанiць кулаком.
Паднiмайся i паслухай:
«Сказ скажу мой – з першых рук!
Сабiрай у торбу!.. Мухай!
Цыганоў прыняў Хаўрук.
Заўтра зранку варажэя
Ўсё раскажа , як кiно,
Мне казала цётка Гэля:
«Чула ў Сугваздах, даўно».
-  Што бярэ яна за плату?
 - I адзенне, i яду…
Хто што мае толькi ў хатах,
Ўсё дабротнае нясуць.
-  Ой! Ёй, ёй! А што тут лепей?..
-  Ты не мнiся, не шкадуй!
Марынадаў колькi ў склепе!...
Парасят, гусей табун!..
Вёска гучна загудзела,
Сала, жыўнасць, кумпякi –
Ўсё, што з`есцi не паспелi,
Варажбiтцы нараклi.
Вось назаўтра штурханiна,
Кожны цiсне, каб хутчэй.
-  Прапусцiце цётку Нiну -
Пагубляла ўсiх курэй.
-  Хто пакраў – цыганка  скажа,
Можа гэта й не каршун?
А зладзей якi прадажны,
Абiбока ды iлгун.
Тут Хаўрук выходзе ў масцы,
Пчол сабраўся даглядаць.
Вы, канчанцы i баярцы,
Лепш iдзiце па дамах.
А, арлоўцы, завiтайце,
Хопiць часу на ўсiх вас.
Страхаў поўная Гануся
Пазiрае праз акно.
Да цыганкi рвецца Люся
З языком, як памяло.
Як лакатар вушы мае
У памеры з галаву,
Да дзвярэй iх прыкладае -
Будзе казка, на яву.
Знаць Гануся вельмi хоча
Пра паходы мужыка.
Але  ўтойвае, што нонча
Мела ў хаце хлапчука.
Нечакана муж - з базару,
Ледзь уцёк той кавалер,
Тоiць Ганя гэту справу…
Як схаваць яе цяпер?
Каб нiхто не змог падслухаць
Ды данесцi мужыку.
Каб сям`я - нi сном нi духам,
Каб пра здраду – нi гу-гу.
Адышлася толькi Люся,
А Гануся тут як тут:
 «Я, суседка, падзiўлюся
На цыганскi гэты цуд.»
На нагах, як бы iз ваты,
Шуганула праз парог,
Хоць бы Люся, хлус чубаты,
Не вярнулася, дай Бог.
Ля калыскi каля печкi,
Дзiцянё качаў цыган.
А цыганчыны славечкi
Распiсалi ўвесь падман.
Ганя цiха папрасiла
Расказаць пра мужыка.
И пачула: «Ёсць прычына
Настаўляць яму рага».
Слёзы Ганну ахапiлi,
За кахлянкай быў ручнiк.
Там Хаўрук сядзеў так мiла,
Як убачыў - з твару знiк.
Увесь час пра ўсiх на вуха
Цыгану сусед шаптаў,
Ну а той уважна слухаў,
Па-цыганску напяваў.
Затраслася ў злосцi Ганька,
Ухапiла там дзяркач.
 - Цi малiўся спазаранку,
Акаянны ты крумкач.
Расчынiлiся ўсе вокны,
Выляталi цыганы,
А Хаўрук праз сад, дзе пчолы…
Не пазналi - упяклi.
Ён схаваўся за гасцiнцам,
Толькi ноччу прыпаўзаў.
Тры дзянёчкi ў баразнiцах
У бульбяннiку ляжаў,
Пакуль людзi ўсе пажыткi,
Што плацiлi цыганам,
Разбiралi… Яшчэ прытка
Люд суседнi ўсё празнаў.
Прыскакалi i шукалi
Дзе схавана iх дабро.
У калысцы лялька ў шалi
Весялiла заадно…
А цыган кабылу шпарка
Гнаў праз лес, каб не знайшлi.
 - Ну, казаў касы нам Саўка:
«Не чапайце Дубiны!».

• ДубiнА i Сугвазды – назвы вёсак.
• Канчанцы, баярцы i арлоўцы – называюць людзей, якiя жывуць у розных частках вёскi Дубiна, якая цягнецц больш чым на чатыры вярсты.
*       Кахлянка - печка, абложаная кафлей, дыялект вясковы.


Рецензии
Цікава і прыгожа!

Наталия Жизневская   17.11.2021 20:12     Заявить о нарушении
Дзякуй, дарагая!!!

Мария Мучинская   17.11.2021 20:50   Заявить о нарушении