Вязьням
Полаг нябесны, цёмны і стылы.
Не шамаціць лес голы, гатовы
Паддаца ветру, не траціць сілы.
Ён затаіўся, стаіліся людзі,
Як бы чакаюць знаку ад Бога.
Хаця вядома: дабра не будзе,
Калі не робім самі нічога!
Так пераменаў не дачакацца,
Што ў дэмакратыю нас прывядуць.
Хочаш свабоды - трэба змагацца,
Так рэвалюцыі ладам ідуць!
Луне сурмою падводзць брова
Полаг нябесны ў зорак зіхценні.
Не ўсе заціхлі. Вольна, здарова
Моц набірае супраціўленне!
Свидетельство о публикации №121111600325