Першы прымаразак

Гоніць вецер прэч з дарог лістоту,
Паграбае сметнік ля рачушак-крам,
Выйсці б прагуляцца ў поле – ды лянота,
Золка ў полі зараз і няўтульна там.

Восень прытамілася маляваць карціны.
Раіцца не хоча з восенню зіма.
Нас усіх трымае ў рамках каранціна
Прымаразак першы... І рады няма!

Прыйдзецца, як дрэвам, за туман хавацца,
Змые бруд навокал нечаканы дождж.
Да зімы нам белай месяц пратрымацца б,
Там навін прыемных, верым, будзе больш.

Каранцін закрыюць – вернемся да працы,
Будзем бабу снежную з дзеткамі ляпіць…
Надаела ўвосень прыцемкаў баяцца,
Хочацца смяцца – радавацца, жыць!


Рецензии