Балада першага снегу

Без таможняў розных i без вiз
Першы снег звалiўся на карнiз.
Нiбы голуб адпачыць прысеў,
Ды малюнак бачылi не ўсе...

Мой знаёмы мала гаварыў.
Паглядаў на снег – i ўсё курыў…
А натоўп таптаўся на двары,
Ён варыўся у сваiм вары.

Снег сарваўся – паляцеў унiз.
Так яго закончыўся капрыз –
Як балада, драмы эпiзод…
Некаму ж – усё надварот.


Рецензии