Да Святла
Усё жыццё я імкнуся душою.
Як бы сцежка мая не лягла –
Гэта мэта заўсёды са мною.
У абставінах розных жыцця
То імкненне мяне ратавала.
Ад аблуды, маны, забыцця
Вера ў Бога падняцца давала.
Гэта вера з гадамі мацней,
Бо іспыты штодзённыя ў свеце.
З ёю радасна і весялей
Пражываецца нат ліхалецце.
Узніміся над бытам, душа!
У штодзённі зямным дапамога
Толькі шчырая прага Святла,
Толькі дзейсная ласка Бога.
Ліпень 2019г.
Свидетельство о публикации №121111406827