Дэкалог
Калі імкнешся з Богам
свой шлях зямны прайсці,
Другія далягляды
пабачыш у жыцці.
Адкрыецца навокал
Святло і Прыгажосць.
Тады і зразумееш –
ты ў гэтым свеце госць,
Запрошаны на свята
Стварыцеля жыцця
І караля над светам
Быцця і Небыцця,
Які сваёю думкай
і словам сатварыў
Зямлю, ваду, паветра –
каб чалавек тут жыў.
Каб гэты “цар прыроды”
любіў і памнажаў
Усе дары, што Божа
яму для шчасця даў.
А не знішчаў і шкодзіў
зямную прыгажосць,
Абараняў ад згубы ўсё,
што ў свеце ёсць.
Закон спаўняўся Божы
“ не красці, не забіць”,
А ў радасці й любові
на гэтым свеце жыць.
Любіць перш-найперш Бога
і паважаць бацькоў,
І бліжняму таксама
дарыць сваю любоў.
Не пажадаць чужога
ні жонкі, ні дабра.
Не быць фальшывым сведкай,
імкнуцца да Сятла,
Суддзёй быць непадкупным
перш-найперш да сябе.
Бо ўсё, што ты пасееш –
вяртаецца табе.
снежань 2017г – красавік 2019г
Свидетельство о публикации №121111406804