В плену
Гадоў былое недарэчча,
Бо лішніцы баюся сёння,
Каб не давіла твае плечы.
Мо адзін адлічаны радок,
Толькі саспелены да часу,
Каб ты пабачыла здалёк,
Што любасці не маюць згасу.
Не срэбра ў попеле блішчыць,
То абалонь кару трымае.
Хай жа гады, што вінна жыць,
Нішто ў жыцці не замінае
Твой смех жартаў сціхне спакваля.
Бор пахне мохам, луг - аерам.
У тваім палоне ўся зямля,
Ды ведай я к табе з даверам.
Свидетельство о публикации №121111303569