Ничто не вечно
Заспаны, позні, шэры ранак..
Кароткі дзень, змарнелы сад,
Нябачна сонца за туманам.
У вокны стукаюць дажджы,
Нібы цяпла таксама просяць.
У цёмным, змочаным плашчы
Сярод палёў блукае восень.
Дзянёчкаў цёплых не вярнуць
Бо на зямлі нішто не вечна.
І думкі сумныя лятуць,
Запар пра лёс наш чалавечы.
То колер яркі ў жыцця:
Чырвоны, сіні і ружовы.
І душы прагнуць адкрыцця,
І кожны шлях здаецца новым!
А час на месцы не стаіць,
Не паспяваем азірнуцца.
Як срэбра ў валасах блішчыць,
Да зоркаў мроі не імкнуцца...
І хоць агеньчык ў вачах,
Яшчэ пакуль што не згасае.
Ды карацей жыццёвы шлях-
У сэрцы восень наступе!
Надыйдзе момант- каляндар
Апошні ліст пералістае.
Жыццё затушыць свой ліхтар,
Душа ўзляціць з птушынай зграяй.
А на зямлі, сярод вякоў
Жыцця не сціхне шматгалоссе.
Ўсё паўтарыцца зноў і зноў,
І дождж, і лістапад, і восень....
Свидетельство о публикации №121111209290