Час змроку
Калі жывеш пад тоўстай коўдрай,
Спляцённай з шэрай вышыні,
Меланхалічна-томнай хмарай.
З асалодай ад вялікага моманта,
Калі ты зноў разумееш сябе,
Трэба толькі збегчы ад гомана,
І даць душы адкрыцца табе.
Што важна табе насамрэч?
Хто дарагі, а каго час прыйшоў адпусціць,
Памятаеш апошнюю з маці сустрэчу,
Можа час прыйшоў да яе заскачыць?
А як твае мары жывуць?
Ці засталіся з табою да гэтага часу,
Альбо яны па вечары ціхенька плачуць,
Бо ніхто і ніколі іх не здзяйсніць?
Сяброў сваіх памятаеш?
Тых, хто быў з табой назаўжды
Мажліва сёння ты і спытаеш,
Ці ўсё добра у іх па жыцці.
Бо заўтра сонца зноў пагоніць,
Яго нам ужо не спыніць,
І закруціць цябе ў віры ,
Кінуўшы ў бытавыя міры.
А ночка сэнс нам прынясе,
Разам з хваляй шэрых хмарак,
Да спрадвечных думак узнясе,
І на душы будзе парадак.
Свидетельство о публикации №121111207950