Раздарожжа

Раздарожжа вакол, раздарожжа,
Цяжка выйсце знайсцi цераз цемру.
Раздарожжа вакол, раздарожжа,
Адбiрае апошнюю веру.

Навiсаюць туманы, туманы,
Ды згушчаюцца чорныя фарбы.
Навiсаюць туманы, туманы,
Каласок красаваўся – стаў марным.

Хмары неба пакрылi, пакрылi,
Птушкi ўвырай зiмою зляцелi.
Хмары неба пакрылi, пакрылi,
Што праб`ецца прамень – у надзеi.

Каляю запрыкмецiм, прыкмецiм,
Нам намецiць святлом сваiм знiчка.
Каляю запрыкмецiм, прыкмецiм,
Знойдзем шлях i напрамак да выйсця…


Рецензии