Я паважаю...
Як рысу добрага каня.
Ён разам з тым праявіць літасць,
Гаспадара любоў цаня.
Не паважаю наравістасць
У чалавека — след ад хіб.
Губляецца душы празрыстасць,
Здрабнелы дух зламаўся, згіб.
За абалонкаю — нічога,
Разрэджванне ды цемры ціск.
Прыгледзішся — няма нікога,
Агіднай мышы чутны піск.
Прадбачу духа ганарыстасць.
На чым будуецца яна?
Пустэча гэта наравістасць.
Падставы для яе няма.
Свидетельство о публикации №121110802450