У былое сышлi плеядамi...

***
У былое сышлі плеядамі
І паэты і іх часы
І гартаюцца лістападамі
Абезвершанай паласы.

Лісце кружыцца, лісце падае,
Асядае на мокры дол,
І плеядамі сэрца радуе
Гэта золата навакол.

Так і вершы сышлі плеядамі,
Нібы ў чыстае неба дым.
І з чарговымі лістападамі
Разам з клёнам стаю пустым.

07. 11. 2021 г.


Рецензии