Падстрэшак
Стаіць калыска там мая.
Тапчан, пясчаная падлога,
Акенца, нібыта маяк.
Калісьці праз яго глядзела,
Што робіць тата на двары.
На бальцы вопратка вісела,
Чакала снежнае пары.
Цыбулю ў косы запляталі,
Часнок яе суседам быў.
Каліны гронкі ўніз зляталі,
Калі, бывала, хто застыў.
Як сродак лепшае бяспекі,
Палесся дух дзяцей бярог.
Яны былі надзейны — лекі
Дзіцячых тысячы хвароб.
Падсушваліся доўга плоткі,
Прыкрыты марляю ад мух.
Хаваліся яны ад коткі,
Якая ела іх за дзвух.
Падстрэшак — вартаўнік надзейны.
Ён сведак прошлага жыцця.
Нашчадак наш, амаль музейны.
Яму не будзе забыцця.
Свидетельство о публикации №121110502363
«Мой родны кут, як ты мне мілы!Забыць цябе не маю сілы!….
Нажаль, маіх ведаў беларускай мовы, хапае толькі на чытанне і каментарыі.
Нагорный Иван 09.11.2021 19:18 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 09.11.2021 20:40 Заявить о нарушении