Осень
Пожнішчы шаццю аздобіла,
Лес апранула ў прыгожыя сны,
Мары свае увасобіла.
Ужо адлятае апошні лісток,
Глеба сняжынкам зноў дзівіцца,
У небе крылаты бусловы радок
Сумным шнурочкам выльецца.
Хутка падоўжыцца лета другім -
Колерам арабінавым.
Восень пральецца знянацку ва ўсім
Мудрым віном журавінавым.
Свидетельство о публикации №121110403823