Душа наросхрыст
Душа, як сонечны крышталь.
Прыстасаванец знойдзе прыстань,
Не хоча слухаць пра мараль.
Нясе адно ён спусташэнне,
Напэўна, то яго закон.
Прымае для сябе рашэнне —
Прагледзець асабісты кон.
Правіна будзе занядбана,
Не мучыць доўг — яго няма.
Сумленне спіць, бо нежадана.
Такога выправіць турма.
Тэндэнцыі цяпер такія.
Хто стаў хітрэйшым — перамог.
Прагледзець рысачкі ліхія
Разумны нават часам мог.
Душа наросхрыст ды празрыста.
Душа, як сонечны крышталь.
Падтакваць — робіцца наўмысна.
Не кожны чалавек, як сталь.
Свидетельство о публикации №121110202281