Цярновы вянок
Вянок чорны ад жахаў – цярновы.
Плачуць вочы, не маючы слёз,
А душа пагубляла ўсе словы.
Замарылася зваць i крычаць,
Не кранаюць зусiм яе стогны.
Застаюцца на сэрцы, як фальц,
Раны жуткiя, быццам разоры.
Перакрыта святло ясных зор,
Павуцiнне праменi няволiць.
Запалонiлi зграi варон –
Пабiраюцца па наваколлi.
Нават рэха ў чаканнi ў лясах –
Разляцелiся птушкi на волю.
Я малюся штоночна, у снах,
Быць шчаслiвай Гасподзь каб дазволiў.
Свидетельство о публикации №121103108028