Дзяды

Супакойся, адрынь свае страхі прэч.
Надыходзіць час нечаканых сустрэч.
Белы дзень пяройдзе ў чорную ноч,
І пугач пачне назойлівы плач.
Слухай моўчкі. Не перашкаджай.
Шэпты, гукі, як губка, убірай.
Усе сакрэты адкрые Ад або Рай.
Ты, галоўнае, знакі ў час заўважай.
За табою сочаць нябачныя вочы,
Сон сасніш - ён будзе прарочы.
Насылаюць яго на цябе праз гады
Зышоўшыя ў вечнасць дзяды.


Рецензии