Патрыётам

Я зноў пішу, бо радасці няма,
Пішу аб зле. Аб ім пісаць не кіну!
Наўкола восень, хутка ўжо зіма,
А Бог забыў радзімую краіну.

Забыў ізноў. Такі наш марны лёс
З тае пары, як нас Масква прыдбала.
Мы паўставалі. Многа было слёз,
Ды правіць заставалася навала.

Вось і цяпер ардынскі правіць хан,
Плюе на выбар бальшыні народу.
Чаму яму ярлык Масквою дан?
Ён меў нахабства, хоць не ведаў роду!

Масква дзяліцьме да тае пары,
Пакуль мы, не пазбыўшыся культуры,
Не ўспомнім, што былі мы ваяры
І патрыёты мовы па натуры!

Пакуль не ўзродзім шляхту і Літву,
І Збройны чын, і ВКЛ-пагоню,
Не бачыць нам свабоды наяву
І будзем існаваць, як да сягоння!

Я зноў пішу, бо ўсё ўнутры гарыць,
Душэўны боль кіруе словам, сказам.
Няўжо баяцца будзем гаварыць?
Няўжо мы не паўстанем сёння разам!?


Рецензии