Навагрудак
Карэннi краiны ў глыбiнях курганаў.
Гiсторыя ў нетрах яго захавана,
Хавае зямелька балючыя раны…
НавАгрудак - помнiк вякоў неспакойных,
Ён храбрасцi краю i мужнасцi сведка.
У грудах сваiх, бы ў матулi далонi,
Схаваў свае жахi i слёзы навекi.
Ад рыцараў слаўных ён шле прывiтанне
Нашчадкам маёй беларускай зямлiцы.
Жадае святло адшукаць у тумане,
Вядзе да вытокаў ручва – наталiцца!
Свидетельство о публикации №121103002614