Радзiмы свет
Гаёчак кожны быццам рай.
Навекі сэрцам прыкарэла:
Куток прыгожы, выбірай...
Куды ні глянеш — усё вядома.
Цвіце радзімая зямля.
Ёсць сэрца голас: "Дома... дома..."
Гучыць зямелька нотай "ля".
Вакол прыгожыя пагоркі,
Чароўны мілы краявід.
І пах чарэмхі, трохі горкі,
Але прыгожы вельмі ж від.
Сасновы водар ад гаёчку
Ды грукат дзятла на сасне.
Радзімы край, у бяссонну ночку
Прывід прыходзіць да мяне.
Свидетельство о публикации №121103002555
Игорь Апрельский 31.10.2021 09:38 Заявить о нарушении
Татьяна Цыркунова 31.10.2021 18:26 Заявить о нарушении