Забяры мае крылы, Божа

Забяры мае крылы, Божа.
Не магу больш лётаць у сне.
Я зламаўся. Гэта нягожа.
Кожны ў гэтым мяне ўпікне.

Я не вытрываў, моцна плакаў,
Калі бачыў цынічны здзек,
І ўсвядоміў, што жыў сярод катаў
Свой кароткі, пакутлівы век.


Рецензии