Анёлак цi Мадона

Дыяна родных мне лясоў
І хараства карона -
У цёмнай раме валасоў
Анёлак ці Мадона!

Сцякае пышны вадаспад
Ёй на грудзей узгоркі,
Чаруе мройнасцю пагляд
Новаўзышоўшай зоркі!

Знікаюць сэрцы юнакоў
У цёмна-русай плыні.
Іх лёс такі. Спакон вякоў
Жарсць дараваць багіні!

О, сонца роднае зямлі!
Табе здалёк жадаю,
Каб твае мары расцьвілі
У тваім вольным краю!


Рецензии