Шакираву Мишеньке

Шакіраву Міхаське

 - Як завуць цябе, хлапчынка?
 - Я Міхась завуся.
Нарадзіўся ў Магілёве
Слаўнай Беларусі.
Маму з татачкам я маю,
А яшчэ - сястрычку.
 - Добрай раніцы! - Вітаю
Родных і сінічку,
Што на ранку прылятае
Пад акно на вецце.
Я кармушку з татам зладзіў,
Папрасіў:" Павесьце!"
Бо ўжо лета праскакала,
Восень скора пройдзе.
 - Ежы ўзімку птушкам мала,-
Кажуць у народзе.
У кармушцы знойдуць птушкі
Ежу і зярняты...
Так сказаў хлапчук Міхаська
І пабег дахаты.


Рецензии