Ружовы халодны свiтанак...
Ружовы халодны світанак.
Над лесам зялёным – блакіт.
Кастрычніцкі сонечны ранак…
І вершаў – жывы каларыт.
Ці позна світае, ці рана,
Гармонію ў сэрцы нясі
І восені дзіўнай сапрана
У цішы паслухаць прасі...
26. 10. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121102602002