3. Губаз. Вобшук

3. Губазік. Вобшук.
19. кастрычніка. 2021 г.
Нарэшце ўсё ўстаканілася і стала больш меньш зразумелым. Пасля таго, як Мікалай узяў у мяне пятнаццаціхвіліннае інтрэв’ю (задаваў патанні, на якія я адказваў) — мяне павязлі назад у Фрунзенскі РАУС. Мікалай загадаў, каб забяспечылі “пакурыць”. Цыгарэты ў мяне былі, схаваў, выходзячы са сваёй кватэры. Далі толькі прыпаліць. Завезлі ў РАУС, праз нейкі час знялі кайданкі, завялі ў кабінет. І бачу, супрацоўнік Сяргей (Бадзяж, Багадзяж, — ці крыху іншае прозвішча) складае на мяне пратакол пра адміністратыўнае парушэнне. З пратакола выяўляю, “нейкія два супрацоўнікі Фрунзнескага РАУСа прагульваліся па нашым раёны 29 верасня, акурат у той час, калі ў мяне рабіўся ператрус, і ўбачылі ў маёй лоджыі бел-чырвона-белае палотнішча за шклом з выявай Пагоні”, яны вылічылі кватэру, пазванілі і гэта аказаўся я — Кудласевіч А. А. Я прыгледзеўся да фотаздымка і ачомаўся, што ў мяне ніколі такога сцяга з Пагоняй не было. Яўная падстава і фоташоп.
Яшчэ складаючы пратакол, Сяргей і гаворыць, што “Аляксеевіч, заўтра дахаты паедзеце, дадуць сто базавых…і справа з канцом”. Наколькі зразумеў, вобшук быў па справе Мунякіна Уладзіміра, якога прыцягнулі за махлярства, мяне яшчэ раней следчы выклікаў па той справе: ажно ў 2016 годзе я пералічыў яму сто даляраў… Захацеў падтрымаць чалавека і пералічыў. Адразу сказаў, што ніякіх прэтэнзій да Мунякіна не маю. “Дык вы ж разлічвалі на дывідэнты, якія ён абяцаў?” — нінавошта я не разлічваў, я проста даў чалавеку шанс. Мае грошы, каму хачу, таму і пералічваю. А тое, што вы не дазволілі раскруціць яго праект “Сацыяльная безопастность” — дык вы самі і вінаваты. Мне што цяпер і бабульцы каля царквы нельга даць грошы, а то раптам гэтая бабулька заб’е каго-нубудзь, а вы скажаце, што я фінансаваў тэрарыстку?”. Тым болей я гэтаму Мунякіну ў 2020 недзе ў каментах пісаў, што дарую яму свае сто даляраў, бо ён цалкам падтрымаў Ціханоўскага і народны супраціў. “Ніякіх прэтэнзій не маю і не ўключайце мяне ні якія спісы падманутых Мунякіным”, прасіў следчага, але ён усё роўна некуды ўключыў, бо да самога вобшуку мне прыйшло павадемленне поштай, што “суд некуды там пераносіцца”, і да самога паведамлення дадзеныя сорак, а то і болей прозвішчаў, сярод якіх знайшоў і сваё.
Адным словам, завезлі мяне ў Раус, пасля складвання пратакола пасадзілі ў стакан. Там ужо сядзелі двое, я з радасцю падумаў, што ў іх запалкі ёсць — не аказалася. Дзьмітрый Ланін, якого арыштавалі за тое, што падушачка ў машыне была з Пагоняй, і Вадзім здаецца — таго ўзялі на Аэрапорце, прыпаркаваўся не там дзе трэба, дзе нейкі замежны гусь прыехаў… Пасядзілі, пагаварылі… Вельмі шкадаваў, што не сцібрыў у опера Сяргея запальнічку са стала, яна навідавоку ляжала. Тады ў стакане хоць папаліць бы мог уволю, ды дух адвесці.
У гадзіны дзьве павезлі ў Акрэсціна. Але мяне чамусьці ў камеру не ўзялі і канвойныя павезлі мяне зноў у стакан, у Раус.  Каля РАУСа далі пакурыць. Не ўзялі на Акрэсціна хутчэй за ўсё таму, што восенню тры месяцы па нашай скарзе увесь Фрунзенскі РААУС і суды трэслі, як нядаўна даведаўся, што мая справа, дзякуючы Аляксею Лойка з Вясны прагучала нават на “Спецдакладзе ААН” — вось таму і пабаяліся другі раз наступаць на адныя і тыя ж граблі.
У гадзін 12-13 быў суд па скайпу. Сваёй віны я не прызнаў. У судзе гаварыў пра ілжэсведку Іванцова (Іванова), што вельмі хутка ён будзе стаяць на Страшным судзе, і там не схавае твар пад маскай. У гэты момант суддзя Скуратовіч зрывае са свайго твару маску, маўляў, яна нічога не баіцца. Маім аргументам было тое, што ў мяне такога сцяга з пагоняй ніколі не было, і калі рапатам “вісеў 29 верасня гэты сцяг, дык чаму яго няма ў вопісу, які склалі “губазікі”, што нават усе значкі з пагоняй пазабіралі”. Вердыкт суда — сто базавых. Гэта каля 1200 даляраў пры маёй пяцісотрублёвай інваліднай пенсіі. Калі суддзя прамовіла вердыкт і стукнула малаточкам, я, напэўна, і дзякуй сказаў, бо ехаць пасля суда дадому — вялікая радасць.
Выйшаў з Фрунзенскага РАУСа, падыйшоў на “мордора”, там ёсць сталоўка танная, і гатуюць добра. У нейкай жанчынкі папрасіў тэлефон пазваніць, дакладней растлумачыў ён, што толькі выйшаў і не магла б яна набраць маёй жонцы. Выклік ішоў доўга, Вераніка не брала трубку.
— Мусіць ваша жонка і гаварыць з вамі не хоча.
— Хоча, хоча… Яна проста не чуе, — нарэшце Вераніка зняла: “Я — жывы… Еду дадому. Буду праз хвілін сорак. У сталоўку зайду”.
Аддаў трубку і спытаўся: “А як ваша імя?”.
— Вераніка! — пачуў у адказ і нават не здзівіўся.
Хаця гэта вельмі ўразіла маю Веранку. А мне нават і не дзіўным было, бо не можа насіць іншае імя жанчына, якая дала мне пазваніць жонцы.
Дома ўсё стаяла ўверх дном. Андрэй з Лізай разграбаліся ў зале. Тысячы кніг у спальні-кабінеце былі скінутыя на падлогу. На кухні ўсё высыпана таксама на падлогу, мука, крупы, макароны, чай, кава, цукар, прыправы… Усё было вывалена на падлогу, калі агледзеліся, нават цукру не было і кавы, каб заварыць і выпіць.
На лоджыі ўсё таксама было перавернута ўверх дном, але самае цікавае, што кнігі “Трынаццаць дзён”, падпісаныя ў 2017-тым годзе з аўтографам “галубком” і дарчым подпісам ляжалі на палічцы стопачкай, далі зразумець, што яны іх сфатаграфалі і бачылі. На ўсёй палічцы толькі гэтыя дзве кніжкі ляжалі акуратненька збоку, а ўсё астатняе, кнігі, чарнавікі, штодзённкі — таксама на падлозе. Пуціну, дарэчы, кніга падпісана ў выглядзе “Ультыматума ад сяржанта СА, і нумар ваеннага білета пазначаны і і дата прысягі 21.06.1981г., і загадваў яму прывезці 8 мільярдаў даляраў для Беларусі менавіта ў мой ДоМ. Лукашэнка А.Р. вінен быў мне за кніжку ўсяго восем тысяч даляраў, бо я родную хату прадаў, а кніжку пры такім прэзідэнце выдаў, але калі ў Ціханоўскага раптам знайшлі з канапай дзевяцьсот тысяч даляраў, нейкай датай, здаецца, гэта было 13 чэрвеня, я дадаў яшчэ восемдзесят тысяч. Цяпер мне беларускі Прэзідэнт вінен усяго 88 тысяч даляраў. Я і праз Адміністрацыю на імя Качанавай дасылаў электроннай поштай і фотаздымкі надпісаў, і сам тэкст. Гугл нічога не губляе. Так што ніхто не адкруціцца. Пераначуем, болей пачуем…
Наступным днём, калі ўжо большасць кніг была сяк-так раскладзена па паліцах, я не знаходжу ніводнай гітары. “Дзе яны?” — гітара ж гэта не голка. Ужо бачыў у жывых карцінках, як той, які разбіў гітару, што, маўляў, “гэта не гітара, а бэчэбэшная сука” — гаворыць “панятому”: “Іграеш на гітары? Забірай іспанку, а вось гэтую разбітую выкінь куды-небудзь у сметніцу”. Ужо хацеў у фейсбук напісаць, што ўкралі мае гітары губазікі. Пераварочваю ложак — ляжаць пад матрасамі, і разбітая Крэмона, і іспанская “Альманса”, я за яе тры гады прэдыт выплачваў. Слава Богу! У “Альмансе” было пасланне ад губазіка, пад струны запіхнуты дакументы на ноутбук, самі струны, як стужкай перахоплены зарадным ад тэлефона, і яшчэ нешта было, здаецца фотаздымкі. Такіх шыфровачных пасланняў было шмат, да гэтага часу натыкаюся.
У мяне на лоджыі дзесяткі тры грамат, удзячнасцей, нейкіх сертыфікатаў, якія атрымалі мае сыны, тры граматы мае, астатнія Міколавы і Андрэявы. Але чамусьці сертыфікат нейкі, падпісаны Абламейкам, быў разарваны на дробныя кавалачкі.
Адной з першых прыехала Дар’я, дачка таго хлопца, з якім я сядзеў у стакане. Аказваецца, што перад тым Дзьмітрый трапіў у рэанімацыю, тай, якога забралі з “Пагоню” на падушацы, якую ён вазіў у кабіне, — урачы збілі ціск, і аддалі назад.
Ад суседзяў даведаўся, што калі ў мяне наводзілі шмон, па перыметру дома стаяла некалькі супрацоўнікаў не проста з аўтаматамі, а нават з кулямётам. Я не паверыў: “Дык чаго ты не зняў на відэа, ці не сфатаграфаваў?”
— Ага, Толя! Страшна стала.
Спаролі пагоны і шэўроны. Цяпер нашу ваенны бушлаціц з крапавым берэтам.
Пасуць… Чорны бусік, ці сіняваты, з нумарамі другога рэгіёна часта назіраю. Можа якую праслушку паставілі, ці яшчэ якой халеры. Але мы жылі, і будзем жыць. Нічога не ўкраў, нікога не ўбіў, на тым і стаяць буду. На тым стаяла заўсёды беларуская зямля. Жыве Беларусь!


Рецензии