па беларуску 3-1

Мая любоў да Вас жыве
у такой глушы
неверагоднага пасёлка
дзе прасека
нібы расчэс душы
перасякае лес
як ў космас
адлятаючая лодка
і снегам прыхаваная  зямля
бугрiца вышiней
спадзiстай
горкi
ад возера
да ліхтара
падслепаватай
падаючай зоркi
А ноччу тут кіруе цішыня
маўклівым холадам
палохая няёмка
i нават вецер
усемагутнага  уладара
пiльнуе сонны слых
павольна астываючай зімоўкi


Рецензии