Захад сонца ружовы...
Захад сонца ружовы
Каторы ўжо вечар.
Прамінулі Пакровы,
Зімнее ўжо вецер.
Ужо ранні-расстанні
З парой залатою
У ружовым світанні
Ўстаюць нада мною.
Ужо дзень пралятае,
Нібыта імгненне,
І раптоўна знікае
Ў ружовым адценні.
24 – 25. 10. 2021 г.
Свидетельство о публикации №121102502403