Душа нiбы зоркаю свецiць

Душа, змарнаваная ад небылiц,
У клетцы зачынена вечна,
Iмкнецца да зорак, каб край акрылiць,
Расстацца нарэшце з вуздэчкай.

Яна паступова рассейвае дым,
Што вечна дурманiць блудлiва.
Зрок ясны, праўдзiвы даруе сляпым
Убачыць як чахне iх нiва.

Вяртаецца слых, каб пачуць гукаў фальш,
Душа нiбы зоркаю свецiць
Ды рвецца на волю ў адвечную даль,
Акутваюць сэрцы надзеi.


Рецензии