Выпадак
Паўночны ветрык ціха дзьмухаў.
Дашчэнту прамачыў я ногі,
Але ляжаў ціхенька, слухаў.
Павінна тут машына ехаць.
Штабная, пэўна, з генералам.
Прамерзлы лес вакол ды з рэхам.
Якім усё скончыцца фіналам?
Паплечнік мой там, за дарогай.
Цікуе ён з другога боку.
А ў сэрцы роспач і трывога.
Такі самотны, выклік року.
Капою думкі напаўзаюць:
"Ці здзейсніцца заданне, Саша?"
Трафеі ўсіх задавальняюць,
Мо карты там, мясцовасць наша?
Уголас не магу спытацца.
Ляжу, як бервяно якое.
Трафеем будзем карыстацца,
Сумленне гэтым супакою.
Нарэшце бачу: ёсць машына.
Імчыцца хутка — шлях вядомы.
А Саша ўзяў яе на мушку.
Гранаты кінуў я свядома.
Раздаўся выбух звыш удала.
Трафеі добрыя за намі.
Матэрыялы, іх нямала...
Не быць фашыстам тут панамі.
Свидетельство о публикации №121102302858