***
Дзядуля мой Мікола Стома,
Мы асабіста не знаёмы
Мне аб табе распявадала
Твая дачка, а мая мама.
Шаноўны мой дзядуля Коля,
Цябе не бачыў я ніколі
Бо паў ты дзесьці на вайне
Жыццё збярог сваёй радне.
Ну а мяне бацькі назвалі
Міколам, каб не забывалі
Твае нашчадкі, што ты жыў,
А галаву сваю злажыў
На полі бітвы за Айчыну
Як абаронца і мужчына.
Ты шчэ не ведаў - праз гады,
Твой сын таксама той бяды
Не міне. Дзядзя Віця Стома
Ў сорак чацвёртым пойдзе з дому.
У час калі фашыстаў гналі
Яго у войска і прызвалі.
Без дастатковай падрыхтоўкі,
Узброены ўсяго вінтоўкай
Другога жніўня ён загінуў.
Дзесць на Літве яго магіла.
Ў мястэчку нейкім Шастакова
З сябрамі разам ён пахован.
...Аб той вайне зашмат сакрэтаў
Трымалі моцна аж дагэтуль.
Ды час змяніўся, і цяпера
Да праўды адчынілісь дзверы.
І вось чытаю відавочна
Я весткі з фронту ўдзень і ноччу,
Як родныя мае дзяды і дзядзі
Ў вайне Айчыннай ваявалі.
Пры гэтым слёзы з сэрца душуць,
Што той сакрэт глухі, бяздушны
Не зведалі бабуля, мама, тата
Аб мужыку, сынку ды брату.
А лёс які спаткаў Пасееў Лёня,
Ў вайне той жорсткай, шчэ й да сёння
З архіваў пэўных не дазнаў,
Бо ён бязвестак дзесць прапаў.
Паводле слоў яго матулі
(Маёй нябожчыцы бабулі):
Быў ліст у сорак шостым годзе,
Што жыў, ляжыць ў шпіталі нейдзе.
Скалечаны ў баю ён вельмі -
Ні рук. ні ног. Што не прыемна
Яму такім прыбыць дадому.
Пісаў той ліст, нібы, знаёмы...
Мой бацька (брат яго старэйшы)
Шукаў ў той год. Ды ён не першы
Хто ў пошуках такіх блудзіўся
Ды так нічога й не дабіўся.
***
Аб той былой вайне Айчыннай
Я распаведаў па прычыне
Каб наша памяць шанавала
Тых патрыётаў, што яна забрала.
***
Помянем тех кто воевал,
Кто День Победы приближал.
Помянем тех кто горевал,
Как с плена выбраться не знал.
Помянем тех кто вмиг упал,
Сраженный пулей наповал,
Но где, когда - никто не знал.
Помянем тех кого страна
Скрывала долго имена
За их секретные дела.
Помянем в скорбной тишине
Людей, погибших на войне.
Почет и славу воздадим.
Мы вечно благодарны им!
Свидетельство о публикации №121102207346