Нiбыта матылькi...
Нібыта матылькі
у вечнасць адлятаем мы...
Ці там, у вечнасці,
растрэпле вецер
нашы упартыя чубы,
ці панясе на крылах мар
у недасяжныя абшары,
ці праспявае,
нібы ў ветразях марскіх-зямных,
пра нашы мары
і жаданне бачыць свет наўкол
прыгожым,
дасканалым?
18.10.2019
Фота: Валерый Вядрэнка (Беларусь), апублікавана ў Facebook 18.10.2019.
Свидетельство о публикации №121102005579