Наталля Хершэ. Лiсцiк дуба! - з Днём нараджэння!!!
Двор турмы і Наталля Хершэ
Нетаропка гадзіну пракрочыць.
Канваір крыху воддаль, а сочыць!
Цэнзар - ліст за лістом - папраўляе.
Крэсліць думкі, часцей выдаляе.
Усміхнецца, зірне праз вакно.
Бачыць пляц і жанчыну, - адно.
Раптам: лісцік дубовы ўлятае
А, зляцеўшы, наноў узлятае.
І зялёны! хоць час палымнець.
Дыванамі цяпер шапацець.
І адметны дэкор і ўзор, -
І Наталля Хершэ... бачыць бор.
Чуе: моц дубоў аж гудзіць!
Каб пацешыць яе, каб дзівіць.
Выкштальцона - між траў! - прытуліць.
А пад шатамі крон - бараніць.
Свидетельство о публикации №121102002422