Пакуль...
Табе даносіць вецер-паштавік,
Зімовы холад нас не стрэне рэзкі,
Душэўны суразмоўца-візаві...
Пакуль і мне на шкле аконным б'ецца
Кляновая рухавая далонь, -
Адчую на адлегласці зноў сэрцам,
І пульс жыцця і шчырасці агонь.
Пунсовую аблокаў выцінанку
Паходняй уздымаюць пальцы дрэў,
І першы промнік у абдымках ранку,
Як дотык твой, як позірк будзе грэць...
Кастрычніцкаму снегу не дзівіцца:
Ён можа прыляцець пад маладзік,
Няўлоўнай цішы нас схіне капліца
Там, дзе душой Бялыніцкі хадзіў*...
У гэтакай світанкавай аздобе
Блакіт крыштальна льецца цераз край,
Ды цёплы ад дыхання, ён падобны
На жыватворны, ціхі, светлы рай.
19.10.2021 Ядвіга Доўнар(Кур'яновіч)
* - маецца на ўвазе карціна вядомага мастака Вітольда Бялыніцкага-Бірулі
"Блакітная капліца"(1912г.)
Свидетельство о публикации №121101904446
цеплы i утульны, дарэмна,
што няма перакладу на
рассейску мову, бо яны
нiчога не разумеюць, дзiўна,
мы разумеем польску, украiнску
i навыт лiтоўску мову, а яны не,
напэўна таму, што не хочуць нас разумець,
атрымлiваецца так, што пачуць узбудженне
душы чалавечай рассейцам без перакладу немагчыма.
Лева-С 04.11.2021 21:28 Заявить о нарушении
Дзякуй, Лева, за Ваш тонкі душэўны камертон!
А пераклады сваіх жа на рускую мову раблю толькі час ад часу, якога і так не хапае па розных абставінах...
Ядвига Довнар 04.11.2021 22:04 Заявить о нарушении
твор страчвае сваю прыгажость,
як кветка пах.
Лева-С 04.11.2021 22:13 Заявить о нарушении