Спiць зямля

Па- над Нёманам сiвым цішыня,
Як ў люстэрку зоркі і аблокі.
Сочыць месяц зверху пільным вокам-
Спі, напрацаваўшыся, зямля!

Твае рукі, як галінкі тонкія,
Галасы твае- птушыны грай.
Песня ў паднябессі льецца звонкая
Зранку, а цяпер адпачывай.

Хай не будзяць выбухі гарматныя
Твае вёскі, рэчкі і палі.
Растварыўся боль у смузе матавай,
І слязьмі халодны дождж праліў.

Ноч накрыла коўдрай даматканаю,
У валошках і блакіце льну.
Спі, мнагапакутная, параненая...
Я ж ад думак горкіх не засну.
18 кастрычніка 2021г


Рецензии