Раптам
Раптам...
...можна ўзяць з сабою тармазок
з кавай распушчальнай да празрыстасьці,
можна ўсё,а мне ну хоць разок
з маладой пацалавацца б да няіснасьці...
x x x
"Дайце жыць!.." "Дайце быць!.." "Дайце дыхаць!.."
Не дадуць!..Не прасі...Ня кленчы!..
Проста трэба пайсьці на выхад...
з гэтай немачы,з гэтай пустэчы...
На самоце адно й магчыма
быць самой сабою і вольнай!..
О "мой сьвеце ясны", адчынім
дзьверы ў сьвет наш, новы і здольны!
Тут ілюзіі стануць явай,
тут адно прыгожыя людзі
будуць нас трактаваць кавай,
тут нарэшце ўздыхнуць нашы грудзі...
Не,любоў мая, не змагу я,
не ўздыхнуць мае вольна лёгкія...
Чую,кліча сьцежка змагарная,
і яна не для слабых і лёкаяў...
x x x
На самоце адно й магчыма
быць самiм сабою і вольным!..
Дык адчынім,вядома,адчынім
дзьверы ў сьвет наш,новы і вольны!..
19:52, 16.03.2015.Bod;,Nordland
Сурагатная любоў
Ты эмацыйна смактала мой пальчык,
я цалаваў твой апушаны копчык,
а ў выніку ў нас не нарадзіўся ні і х н ы мальчык,
ні тым болей н а ш дарагі хлопчык.
Я натхнёна ўгрызаўся у твой паголены,
ты акуратна рабіла мінет,
але вось прыгода - ты стальлю золінген
разам з валосікамі згаліла і мой імпэт...
Мы час ад часу яшчэ сустракаемся,
каб паказытаць эпітэліі нашых самотных цел,
але ніколі,ніколі мы ўжо не закахаемся
так,каб нашай бясплоднасьці ліквідаваць прабел.
Ты спытала тады: навошта я адбіраю Веру?
Я адказаў,як заўсёды,прыгожым радком:
калі ня пішацца,я эканомлю паперу,
каб лішняе дрэва пусьціць на прыгожы дом.
19.03.2015., Bod;, Nord-Norge
x x x
Гляджу на фатаграфіі твае,
і страсць, і жарсць мяне перапаўняе;
ня ведаю,чаму,але так ёсць:
цябе хачу,твае цяжкія ногі,
прыгожы твар, і хоць сьляды на ім
гадоў пражытых - я хачу
прывялых вуснаў цалаваць
забыты сорам;
баюся іх параніць незнарок;
кідаю іх,іду ніжэй,дзе грудзі,
якімі ты карміла немаўля
і не зважала, што казалі людзі
пра маму адзінокую ў двары...
Любіць хачу цябе!..
І ўжо у думках
пабляклую тваю
цалую ружу,
і старажытны пляц твайго лабка,
і там,ніжэй,хаваюся ад сьцюжы...
Я раб твой безадмоўны, калі толькі
ёсьць нейкі толк ад гэткага раба.
У электрычцы
Рудая-рудая... За пяцьдзесят
гадоў. А такая сьвежасць
у позірку. І зрэнкі як град,
што высыпаўся на нежыць.
Рабенькія плямы на белых руках,
зьлёгку прывялая скура
і пругкія ікры на стройных нагах
з няголенаю тэкстурай...
9 жніўня 2014
Свидетельство о публикации №121101804098