Раманс

Раманс

Ізноў цудоўны зімовы дзень.
Ціха навокал.Падае сьнег.
За рогам дому пухнаты цень
да плоту засьнежанага не дабег...
Паленцы сасновыя у агмяні
перастварае у попел агонь,
грэючы цэглу і камяні,
і тваю маладую далонь...
Ты выбачай,я так многа любіў...
Што засталося - табе на разбор...
Ды без каханьня кім бы я быў?
На халастых часта глохне матор...
Ты мне па ўзросьце унучка, і вось
што скажуць маці і бацька твае?
Ты ж ахвяруеш сваю маладосць
хоць і здаровай,ды сталай Літве...
Паабяцай мне - я верай жыву! -
паабяцай,што ня кінеш любіць
І Беларусь, і ВялікаЛітву,
і разам са мной будзеш іх бараніць...
Мар'іна Горка,
16.01.2017.


Рецензии