Вярнiся, лета...
Як цябе люблю –
Так, мо, радзіму толькі любяць,
Якую ўсе маленькаю завуць.
Вы з ёю ў маім сэрцы паяднаныя –
Нібыта ў шлюбе закаханыя.
Люблю цябе, маё квяцістае,
Малінава-ажынавае,
Прамяністае!
Маё пчалінае, мядовае,
Маё блакітнае, ружовае,
Рамонкавае і званочка-васільковае,
Штораніцы – заўжды яскрава новае,
Маё гарэзлівае, бесклапотнае,
Маё да бронзы загарэлае, маё пяшчотнае,
Маё шчаўлінае, маё буслінае,
Маё малочнае і камарынае,
І вечарова-каляплотнае,
І ежыка-калючае,
І – на ўсё неба – незлічона зорнае!
Бяздоннае маё,
Нястомнае,
Акрыленае на усё жыццё,
Чароўнае,
Шчаслівае маё,
Матуліна-бацькоўскае, сястрынае,
Бабулінае,
Падарожнае маё
І незабыўнае…
Свидетельство о публикации №121101704920
Жанна Улахович 31.08.2022 19:36 Заявить о нарушении
Люба Солошина 02.09.2022 09:55 Заявить о нарушении